Наста Лойка пра калегаў, чачэнскіх уцекачоў, страх і КДБ. Вялікае інтэрв’ю

Словазлучэнне «вядомая праваабаронца» не гучыць, але пра Настассю Лойку можна было б так сказаць. У Беларусі яе ведае кожны, хто патрапіў пад рэпрэсіі дзяржавы і звярнуўся па дапамогу ў праваабарончы цэнтр «Вясна». Мы сустрэліся ў офісе «Вясны» – звычайнай менскай трохпакаёўцы, каб пагутарыць пра незвычайныя рэчы. Суды, вобшукі, допыты, «маскі-шоу». Прайшоўшы праз усё за гэта за восем гадоў, Наста Лойка вырашыла пакінуць працу ў «Вясне», але сваю місію па-ранейшаму бачыць у тым, каб «зрабіць улады больш гуманнымі».