Міністэрства замежных справаў Беларусі арганізавала святочны прыём для дыпламатаў замежных краінаў, на якім у якасці дрэс-коду былі нацыянальныя строі.
Прыйшла ў вышыванка і сям’я беларускага міністра Уладзіміра Макея, паведамляе TUT.by.
«Думаю, кожны з нас павінен узяць на сябе абавязкі хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове», – сказаў кіраўнік МЗС.
Пры гэтым ён прызнаў, што хоць і апранае вышыванку не раз у год на прыём, але і не так часта, як хацелася б.
МГ belsat.eu