Даў Румасу прачуханку: Лукашэнка пракаментаваў матч Беларусь – Малдова


Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам і старшынём Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам кіраўнік Беларусі пракаментаваў учорашні матч у межах Лігі нацый паміж зборнымі Беларусі і Малдовы (0:0).

«У футболе ты ўчора парадаваў краіну так, што далей няма куды. Калі мы не можам з Малдовай гуляць … Я не хачу прынізіць Малдову, малайцы хлопцы: выйшлі, зубы сціснулі і гулялі, як мае быць. А нашы як заўсёды. Вельмі шкада», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна прымаць дадатковыя захады, «каб развіццё футбола ў краіне не спынялася», піша дзяржаўнае агенцтва belta.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары