«Нашая Радзіма ў страшнай бядзе». Да страйку далучаюцца новыя працаўнікі


1 снежня 2020 да страйку далучыўся трактарыст рудніка 4РУ ОАО «Беларуськалій» Віктар Гурыновіч. І не толькі ён.

Віктар Гурыновіч запісаў эмацыйны зварот на беларускай мове.

«Краіна задыхаецца ў хвалях незаконнага пераследу па палітычнаму прызнаку. Краіна задыхаецца ад ілжы і дыскрымінацыі нацыянальнай культуры і мовы. Мы на мяжы гуманітарнай катастрофы: пыткі, здзекі, забойства, гвалт у дачыненні да іншадумцаў, да простых цывільных – гэта тое, што тут адбываецца кожны дзень. Гэта што, цывілізаваная краіна 21 стагоддзя?» – сказаў Гурыновіч у звароце.

Усяго ў стачцы ўдзельнічаюць больш за 100 працаўнікоў «Беларуськалія».

Таксама 1 снежня да агульнанацыянальнага страйку далучыўся кіроўца Юры Сурма – першы з прадпрыемства «Трэст «Рэммантажстрой».

Таксама да стачкі на «Горадня Азот» далучыўся Алег Залогін, які працуе на найбольш складаных змежных працоўных месцах на ўсім прадпрыемстве.

«Лепшыя і незамяняльныя кадры працягваюць пакідаць свае працоўныя месцы на знак пратэсту на бязмежжа, што адбываецца ў нашай любімай краіне», – гаворыцца ў заяве стачкаму.

1 снежня падтрымаў патрабаванні стачкаму і ўступіў у страйк электраслесар рудні 3 РУ ААТ « Беларуськалій» Павел Жых.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў