«Наша служба и опасна и трудна». Як міліцыянты чапляюцца да журналістаў


Тэрыторыя каля канцэртнай залі «Менск» узмоцнена ахоўваюць міліцыянты ў цывільным ды АМАП. Працаўнікі міліцыі пабачыўшы журналіста і тэлекамеру пагражалі затрыманнем.

«Спачатку нас заўважылі міліцыянты ў цывільным, які знаходзіліся ля міліцэйскага аўтобуса. Яны пабеглі да сваіх калегаў у форме, штосьці тлумачылі або загадвалі. За гэты час мой калега з тэлекамерай паспеў сысці ў бяспечнае месца, а да мяне падышлі міліцыянты ў форме, – распавядае журналіст Стась Івашкевіч. – Яны спраўдзілі дакументы, патрабавалі паказаць відэа, якое мы знялі. Пагражалі завезці ў пастарунак. Потым доўга раіліся з кіраўніцтвам праз тэлефон і ўрэшце адчапіліся».

Канцэртная заля «Менск» апошнімі днямі ўзмоцнена ахоўваецца. Афіцыйна прычыны такіх захадаў улады не тлумачаць. Амбасада ЗША ў Менску нават параіла сваім грамадзянам «пазбягаць гэтага месца і праяўляць асцярожнасць».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў