Насельніцтва Беларусі пачынаюць прышчапляць расейскай вакцынай ад каронавірусу


Вакцынацыя ад каронавіруснай інфекцыі. Масква, снежань 2020 г.
Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Расеі абвесцілі пра пачатак вакцынацыі ў Беларусі. Першая партыя расейскай вакцыны супраць каронавірусу «Спутник V» сёння прыбыла ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з COVID-19.

Па яго словах, першымі прышчэпкі атрымаюць медыкі, настаўнікі і выкладчыкі, а таксама тыя прадстаўнікі прафесій, якія па працы вымушаныя шмат камунікаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку.

Міністр распавёў, што ў Беларусі ёсць сістэма захоўвання вакцыны і спецыяльнае медычнае маразільнае абсталяванне, якое дазваляе транспартаваць вакцыну.

Гендырэктар беларускага Фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў заявіў, што Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе афіцыйна зарэгістравалі вакцыну: «Сёння Беларусь таксама стала першай краінай, дзе пачынаецца шырокая вакцынацыя насельніцтва прэпаратам «Спутник V».

belsat.eu

Стужка навінаў