NASA высадзіла на Марсе робата, які будзе вывучаць планету. Ён ужо даслаў першае сэлфі


Касмічны зонд NASA «Mars InSight» здзейсніў паспяховую пасадку на паверхні Марсу і перадаў на Зямлю першы здымак.

Запуск «InSight» адбыўся 5 траўня 2018 года. У космас яго вывела ракета-носьбіт «Atlas V». «Mars InSight» ляцеў да Чырвонай планеты амаль 7 месяцаў.

Зонд будзе даследаваць геалагічную будову планеты. Апарат абсталяваны сейсмографам і геафізічным тэрмометрам, які будзе ўсталяваны ў пяціметровай свідравіне, каб вымяраць тэмпературу нетраў Марсу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў