Нарвежскі партнёр «Беларуськалію» заступіўся за звольненых шахцёраў


Акцыя ў падтрымку работнікаў ААТ «Беларуськалій» на цэнтральнай плошчы Салігорску, Беларусь. 18 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Нарвежская кампанія Yara занепакоеная сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Парушэнне правоў чалавека і працоўных у Беларусі, з’яўляецца непрымальным, лічаць у нарвежскай кампаніі Yara, якая набывае ў Беларусі калійныя ўгнаенні.

Аб’ектыў
«На нас ёсць артыкул, але няма дакументаў»: завадчане звярнуліся ў суд па незаконнасці звальненняў
2020.11.20 23:15

«Як доўгатэрміновы партнёр адной з найбуйнейшых беларускіх кампаніяў, «Yara» на працягу апошніх месяцаў імкнулася да пазітыўных зменаў шляхам шчыльнага і рэгулярнага дыялогу з вышэйшым кіраўніцтвам «БКК» і «Беларуськалія». Пры падтрыманні розных зацікаўленых бакоў, перш за ўсё Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), а таксама Нарвежскай канфедэрацыі прафсаюзаў і Industri Energi, і ў шчыльным дыялогу з фондам «Рафто», падыход кампаніі Yara заключаецца ў тым, каб аказваць уплыў праз сваю пастаянную прысутнасць», – гаворыцца ў лісце кампаніі.

Кампанія заклікае спыніць рэпрэсіі і палепшыць умовы працы на «Беларуськалій». Пры гэтым адзначаецца, што, нягледзячы на ўсе спробы дыялогу, паляпшэння сітуацыі з працоўнымі беларускай кампаніі так і не бачна.

«Цяперашняя сітуацыя для Yara непрымальная. У размовах з вялікай колькасцю зацікаўленых бакоў я растлумачыў пазіцыю Yara, у тым ліку паслу Беларусі ў Скандынавіі Дзмітрыю Мірончыку. Мы павінны ўбачыць непазбежнае і істотнае паляпшэнне ўмоў і стасункаў з працоўнымі «Беларускалія», а таксама спыненне выкарыстання рэпрэсіяў і паляпшэнне ўмоў бяспекі працы», – заявіў гендырэктар нарвежскай кампаніі Свэйн Турэ Гульсэтэр.

Аб’ектыў
Страйкоўцаў усё болей: як выглядае сітуацыя на дзяржпрадпрыемствах цяпер?
2020.12.02 22:50

У верасні прадстаўнікі Yara прыязджалі ў Менск на перамовы з прадстаўнікамі Беларускай калійнай кампаніі і прафсаюзаў. Напярэдадні гэтага візіту кампанія размясціла на сваім сайце паведамленне, у якім выказала занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі і рэпрэсіямі супраць шахцёраў. Тым не менш, Yara працягвала купляць беларускія калійныя ўгнаенні.

На «Беларуськаліі» ў стачку ўступілі больш як 100 працаўнікоў «Беларуськалія». Прынамсі 55 з іх ужо звольнілі.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў