Нарвежскі дэпутат вылучыў Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу на Нобэлеўскую прэмію міру


Дэпутат нарвежскага парламенту Гейр Тоскедал выступіў з заявай, што вылучыў Святлану Цiханоўскую, Марыю Калеснiкаву і Вераніку Цапкалу на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру 2021 года. Пра паведамляе суполка беларусаў у Нарвегіі «РАЗАМ».

Ціханоўская Калеснікава Цапкала
Ціханоўская Калеснікава Цапкала.
Фота: «Белсат»

Падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Осла дэпутат нарвежскага парламенту ад хрысціянскіх дэмакратаў Гейр Тоскедал распавёў, што вылучыў Святлану Цiханоўскую, Марыю Калеснiкаву і Вераніку Цапкалу на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру 2021 года.

«Гэтыя тры жанчыны адыгралі асаблівую ролю ў барацьбе з таталітарным рэжымам у Беларусі. За гэта яны заслугоўваюць Нобэлеўскую прэмію міру», – сказаў Гейр Тоскедал.

У абгрунтаванні намінацыі таксама адзначаецца, што Калеснікава, Цапкала і Ціханоўская заслугоўваюць высокай ацэнкі «за барацьбу за сумленныя выбары і натхненне для мірнай апазіцыі супраць нелегітымнага рэжыму ў Беларусі».

Раней кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск таксама прапанаваў вылучыць на Нобэля Святлану і Сяргея Ціханоўскіх.

Hавiны
Пасля перамогі Еўрасаюз акажа Беларусі «значную эканамічную падтрымку»
2020.10.17 16:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў