Нарвежская «Yara» супрацоўнічае з Ціханоўскай для «пазітыўнага ўздзеяння»

Yara. Фота: Fertilizer Daily

Кампанія «Yara» станоўча ацаніла пастанову «Беларуськалію» адмяніць спагнанні і вярнуць на працу звольненых работнікаў, аднак чакае далейшага паляпшэння сітуацыі для працаўнікоў: павагі да іхных правоў, узмацнення аховы бяспекі працы і ўстрымання ад рэпрэсіяў, паведамляе TUT.by.

«Yara» падкрэслівае, што ёсць прыхільніцаю ўсеагульных правоў чалавека і падтрымлівае вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, якая асудзіла парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

«Нашую пазіцыю, якая складаецца ў пошуку ўплыву з дапамогаю сталай прысутнасці, падтрымліваюць Беларускі незалежны прафсаюз, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Глабальны звяз «IndustriALL», а таксама Нарвежская канфедэрацыя прафзвязаў і «IndustriEnergi», – гаворыцца ў прэс-рэлізе. – «Yara» працягвае супрацоўнічаць з зацікаўленымі бакамі ў Беларусі і за яе межамі, у тым ліку з лідаркаю беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланаю Ціханоўскаю, каб ацаніць, якім чынам можна аказаць найбольшы станоўчы ўплыў. Асноўны клопат «Yara» – здароўе, бяспека і дабрабыт работнікаў «Беларуськалію».

Апошнімі месяцамі кампанія імкнулася дасягнуць пазітыўных зменаў з дапамогаю пастаяннага шчыльнага дыялогу з кіраўніцтвам Беларускай калійнай кампаніі ды «Беларуськалію». Таксама «Yara» працягне супрацу з усімі зацікаўленымі бакамі ў гэтым пытанні. «Yara» – адзін з найбуйнейшых сусветных дастаўцаў мінеральных угнаенняў і адзін з ключавых кліентаў Беларускай калійнай кампаніі.

Hавiны