Нарвежская нафта пачала паступаць на «Нафтан»

Першая партыя сырой нарвежскай нафты паступіла раніцай 26 студзеня ў Наваполацк для перапрацоўкі на заводзе «Нафтан», перадае БелТА.

З порту Клайпеды па чыгунцы сёння ў 8.10 на станцыю «Наваполацк» прыбыў састаў з 59 цыстэрнамі агульным аб’ёмам каля 3,5 тысяч тон сыравіны.

Цалкам уся партыя нарвежскай нафты (86 тысяч тонаў), дастаўленая суднам Breiviken, павінна паступіць на прадпрыемства на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Лукашэнка даручыў 60 % нафты набываць не ў Расеі

Што трэба ведаць пра нафтавы канфлікт Беларусі і Расеі?

  • У 2020 годзе Беларусь разлічвала набыць у Расеі 24-25 млн тонаў сырой нафты, а таксама дамагалася кампенсацыі ў сувязі з расейскім падатковым манеўрам у нафтавай галіне, у выніку якога беларускія НПЗ ужо панеслі страты.
  • Цягам снежня кіраўнікі дзяржаў вялі напружаныя перамовы па коштах на сыравіну, аднак дамовіцца не здолелі. Тэрмін дзеяння папярэдняй дамовы скончыўся 31 снежня.
  • З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. У канцэрне «Белнафтахім» сцвярджалі, што запасаў хопіць прыкладна на 20 дзён.
  • Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краін. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Круты паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.
  • Прэм’ер Латвіі даў прынцыповую згоду на забеспячэнне паставак нафты для Беларусі праз тэрыторыю гэтай дзяржавы.

«Пытанне не ў «можна ці нельга», а ў цане». Хто гатовы імпартаваць нафту ў Беларусь?

КА belsat.eu

 

Глядзі таксама

Hавiны