Народны Ультыматум: час сканчаецца ў 23:59. ХРОНІКА ДНЯ


Святлана Ціханоўская падтрымала ўсіх, хто сёння выйдзе на вуліцу з Народным ультыматум, гаворыцца ў яе тэлеграм-канале.

13 кастрычніка Святлана Ціханоўская абвесціла Народны Ультыматум Лукашэнку, тэрмін якога сканчаецца 25-га кастрычніка ў 23:59. Галоўныя патрабаванні Ціханоўскай: Лукашэнка павінен абʼявіць аб сыходзе з пасады кіраўніка краіны, гвалт на вуліцах павінна спыніцца цалкам, усе палітычныя вязні мусяць выйсці на волю. У выпадку не выканання патрабаванняў Народнага Ультыматуму, Ціханоўская заклікала распачаць агульнанацыянальны страйк ад панядзелку 26 кастрычніка.

21:30. Сярод затрыманых у Менску – музыка Эрык Арлоў-Шымкус, а таксама былыя рэжысёры БТ Наталля Бібікава, Аляксандра Бабкова і Вячаслаў Ламаносаў.

21:25. «Наша Ніва» паведамляе пра масавыя затрыманні ў Новай Баравой.

На Арлоўскай жа сілавікі ўрываліся ў кватэры і з крыкамі ды гвалтам забіралі адтуль людзей.

20:30. У спісах «Вясны» на гэты момант прозвішчы 145-і затрыманых па ўсёй краіне.

20:05. Затрыманых на Арлоўскай сілавікі клалі проста тварам на асфальт.

19:50. Невядомыя ўзламалі сайт Вярхоўнага суду. Цяпер ён недасяжны.

19:33. Менск. На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся дзве машыны сілавікоў.

Між тым у вайсковым шпіталі шмат аперацыяў. Сітуацыя паўтараецца, як 10 жніўня.

Разгон пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

19:23. Затрыманых у Менску журналістаў Святаслава Зоркага і Дзмітрыя Дзмітрыева вызвалілі з Кастрычніцкага РУУС. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, тэхніку ў журналістаў не забралі.

Тым часам «Вясне» вядомыя прозвішчы ўжо 108 затрыманых у Беларусі 25 кастрычніка.

Разгон пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

19:11. У Гродне, як паведамляе Hrodna.life, былі затрыманыя ад 80 да 100 чалавек. Дзясяткі людзей збіраюцца пад Ленінскім РАУС.

Разгон пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

19:05. Менск. Уваход на станцыю Плошча Леніна з боку Плошчы Незалежнасці адкрыты.



18:50. У Менску затрыманыя актывісты Зміцер Дашкевіч і Арцём Ткачук, у Віцебску – журналісты Павел Вур і Алесь Пілецкі.

18:40. У Менску пачынае зноў працаваць мабільны інтэрнэт. Між тым па дварах на вуліцы Чарвякова ходзіць АМАП, каб затрымаць пратэстоўцаў.

18:25. Менск. Людзі ўбягаюць праз двары на Арлоўскай. Сілавікі іх пераследуюць і кідаюць услед гранаты.

«Новая газета» паведамляе, што пры разгоне акцыі сілавікі стралялі гумовымі кулямі па людзях. Як мінімум адзін дэманстрант паранены – у яго перабіты жывот.

18:20. Прынамсі адзін чалавек пацярпеў ад выбухаў на Арлоўскай, у яго параненая голень, піша «Наша Ніва».

18:11. Менск. Паведамляецца пра ўжыванне светла-шумавых гранатаў на вуліцы Арлоўская, каля Цэнтральнага РУУС.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

На Арлоўскай, а таксама на скрыжаванні Машэрава і Даўмана пачаўся хапун.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

18:10. Менск. Людзі прагналі кардон міліцыянтаў на Арлоўскай, тыя хутка зʼязджаюць на бусах. За імі бягуць пратэстоўцы, піша радыё «Свабода».

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

18:05. Менск. На Арлоўскай ледзь не дайшло ды стрэлаў на паражэнне па пратэстоўцах, передает Еўрарадыё.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Сілавікі паспрабавалі затрымаць аднаго з хлопцаў з калоны, завязалася бойка. Пратэстоўцы адбілі свайго. Тады адзін з сілавікоў, які стаяў на «Рубяжы», стрэліў у паветра і направіў драбавік у бок калоны. Але не стаў страляць па людзях.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Дэманстранты не змаглі дамовіцца з сілавікамі, каб іх прапусцілі далей праз мост, таму большасць адыходзіць ад кардона і збочвае ў парк да Свіслачы. За калонай едуць аўтазакі, піша «Наша Ніва».

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

18:00. Менск. Галава калоны дайшла да моста каля Вярхоўнага суда, на якім стаіць міліцэйскі кардон, і спынілася за метраў 300.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Пратэстоўцы пастаялі і сталі паволі рухацца ў бок сілавікоў.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

17:40. Менск. Па вуліцы Арлоўскай працягвае ісці вялікая калона.

17:30. Як пішуць нашыя чытачы, у Берасці сілавікі ўвесь час спрабуюць разагнаць пратэстоўцаў, але людзі ўсё роўна збіраюцца разам.

17:15. Менск. Усе станцыі метро адкрытыя для пасажыраў. Часова закрыты адзін вестыбюль станцыі Плошча Леніна (уваход з боку Плошчы Незалежнасці), цягнікі на гэтай станцыі спыняюцца.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

17:10. Менск. Вялізная калона трымаецца, людзі не разыходзяцца. У гэты момант дэманстранты пайшлі ад Бангалора па Арлоўскай, другай частка пайшла па Багдановіча.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

17:05. Сілавікі не прапусцілі «Хуткую», якая ехала з мігалкамі. Пратэстоўцы раней расступіліся перад медыкамі.

16:55. У Горадні затрыманы гісторык, аўтар «Белсату» Алесь Краўцэвіч, у Віцебску – журналіст Зміцер Казакевіч.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

16:45. У Берасці АМАП разбіў калону на некалькі частак, але людзі застаюцца ў цэнтры гораду.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

16:35. У Полацку сілавікі таксама ўжылі газ супраць пратэстоўцаў.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

16:30. У Берасці калону акружылі сілавікі, пахапалі людзей. Але калона прарвалася праз ачапленне і крочыць далей, і скандуе «Жыве Беларусь»!

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

У Гомлі ў пратэстоўцаў не атрымліваецца сабрацца ў калону.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

16:25. Менск. Сілавікі забралі з дому кіраўніка грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алега Корбана, да таго зладзілі ператрус у кватэры і забралі тэхніку. Па якой справе абвінавачваецца Корбан, пакуль невядома

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

16:05. Берасце. Не гледзячы на шматлікія затрыманні сабралося больш за 500 чалавек, зараз людзі рухаюцца па вуліцы Астроўскага. Пры гэтым час ад часу сілавікі выхопліваюць з калоны людзей.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

Менск. 8 аўтазакаў рухаюцца па вуліцы Куйбышава ў бок плошчы Бангалор. У гэты ж час калона пратэстоўцаў ідзе ў бок пл. Бангалор па вул. Багдановіча. На перакрыжаванні вуліц Куйбышава і Машэрава перакрыты рух. Стаіць вадамёт, амапаўцы са шчытамі.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

16:00. Праз Пушкінскую людзі невялічкімі групамі і парамі рухаюцца ў бок Нямігі або па дварах да стэлы. Ля помніка Тарайкоўскаму каля 25 чалавек стаяла. Некалькі хвілінаў таму там заставалася чалавек 10. Пад’ехаў аўтобус з міліцыянтамі і людзей разагналі. Нікога пры мне не затрымлівалі. Рух перакрыты з кола Пушкінскай у бок Арлоўскай.

15:55. Менск. Галава калоны ля «Белай Вежы» завярнула на Багдановіча, зараз кіруецца ў бок «Камароўкі». Хвост калоны толькі-толькі прайшоў праспект Пераможцаў і звярнуў на Машэрава, піша «Наша Ніва».

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

Яшчэ адна калона ад вуліцы Сапёраў высунулася ў бок Сурганава / Бангалор.

Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

Берасце. Каля кінатэатру «Беларусь» на Савецкай сабраліся больш за 100 чалавек, яны скандуюць «Жыве Беларусь!» і фарміруюць калону. Тым часам па ўсім горадзе ідуць затрыманні.

15:50. У спісах «Вясны» прозвішчы 18-і затрыманых з Менску, Рэчыцы, Гомля, Ліды, Берасця, Магілёва, Пінску.

15:40. Менск. На скрыжаванні Чырвонай і Машэрава ў грамадзянскіх жоўтых аўтобусах АМАП выбягае пачкамі. Увесь Машэрава застаўлены вадамётамі і аўтобусамі.

15:30. Шмат людзей у Горадні. Скандуюць: “Гэта наш горад!”

Пінск. Пачаліся затрыманні на вул Леніна. Вельмі шмат міліцыі. Людзі скандуюць «выпускай», калі сілавікі забралі аднаго пратэстоўца.

Берасце. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманне рэгіянальнай кіраўніцы прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк.

15:25. Менск. Калона пратэстоўцаў пачала рух ад Стэлы па праспекце Машэрава.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

ДАІ заблакавала рух аўтамабіляў па праспекце Пушкіна ў бок пр. Пераможцаў.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Пешыя пратэстоўцы невялікімі групкамі спрабуюць прайсці ад метро Пушкінская праз двары ў бок пр. Пераможцаў.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Каля ЦУМа схапілі 2 дзяўчын з кветкамі, на Кавалеўцы мужчыну, там паўгадзіны таму быў ланцуг салідарнасці.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

15:20. Горадня. Падчас разгону ў Горадні мужчыну разбілі галаву.

15:10. Менск. На вуліцы Няміга каля Катэдральнага сабору кіроўцы перакрылі рух. Калона пратэстоўцаў каля 15 тысяч чалавек рухаецца з боку вуліцы Зыбіцкая да пр. Пераможцаў.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

У Лідзе ўжылі слезацечны газ.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

15:00. Менск. Галава калоны, якая рухаецца па пр. Пераможцаў дайшла да Стэлы « Мінск-горад-герой». Людзі спыніліся і чакаюць, калі падцягнуцца калоны з прылеглых вуліц. Пa падліках карэспандэнта «Белсату», агулам на пр. Пераможцаў зараз каля 50 тысяч пратэстоўцаў.

Пратэстоўцы ідуць таксама ў Віцебску і Наваполацку. У Берасці, Лідзе, Ваўкавыску і Барысаве адбываюцца затрыманні пратэстоўцаў.

14:48. Менск. АМАП перакрыў рух на вуліцах Леніна, Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная. Пратэстоўцы спрабуюць прайсці да праспекту Пераможцаў праз двары.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

14:46. Горадня. каля Моладзевага цэнтру на вуліцы Савецкай пачаліся затрыманні.

14:42. Менск. Да месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага прыйшлі каля 25 чалавек. Усклалі кветкі.

14:40. Каля дзесяці тысяч чалавек ідзе па праспекту Пераможцаў у бок стэлы.

Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: АВ / Vot Tak TV
Марш пратэсту ў Менску, 25 кастрычніка 2020 г.
Фота: АВ / Vot Tak TV

14:30. Менск. На мосце праз Свіслач у раёне Траецкага прадмесця амапаўцы ў шлемах не прапускаюць людзей. Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў выйшлі на праезджую частка моста. Амапаўцы спрабуюць іх спыніць.

14:25. Сілавікі пабудавалі сапраўдныя кардоны каля пл. Свабоды.

14:10. Менск. Міліцыянты ачапілі падыходы да плошчы Незалежнасці. Не прапускаюць мінакоў з бліжэйшых вуліцаў. На вуліцы Мяснікова дзяжураць тры бусы без нумароў.

14:05. Перакрылі праспект Пераможцаў ад Менск-Арэны ў бок цэнтру, а таксама Гарадскі вал.

13:50. У Менску пачаліся затрымані журналістаў. Затрыманыя фотажурналісты «Камсамольскай праўды ў Беларусі» і газеты «Новы час».

13:40. Горадня. Плошча Савецкая, на якой мусіў адбыцца мітынг – перакрытая. Побач – некалькі аўтобусаў з міліцыянтамі.

Перакрытая цэнтральная плошча ў Горадні.
Фота: «Белсат»

13:30. У двары Генеральнай пракуратуры шмат сілавікоў.

13:20. Паводле чытачоў belsat.eu на плошчы Незалежнасці практычна няма сілавікоў.

12:55. Камандны пункт кіравання сілавікамі сёння зноў у ГУУС Менгарвыканкаму па Дабрамысленскім завулку 5. Паведамляе тэлеграм-канал «Матолька дапамагі».

12:26. У Менску а 12:30 закрыюць 12 станцыяў метро.

12:00. У Менску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам, не працуе LTE.

Пратэсты ў Менску. Фота зробленыя з 15 жніўня па 20 верасня 2020 г.
Фота: Агата Квятковска / «Белсат»

Сёння ў 23:59 скончыцца тэрмін Народнага ўльтыматуму, і калі патрабаванні не будуць выкананыя, беларусы пачнуць нацыянальную забастоўку, гаворыцца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.

«Сённяшняе нядзеля – дзень выбару. Кожны супрацоўнік сілавых структур сёння выбірае, каго ён абараняе: свой народ ці сваіх начальнікаў. Кожны чыноўнік сёння выбірае, каму ён служыць: народу ці рэжыму.

Я падтрымліваю ўсіх беларусаў, якія сёння выйдуць на вуліцы з патрабаваннямі Народнага Ультыматуму. І падтрымаю кожнага чыноўніка і супрацоўніка сілавых структур, які выкажа салідарнасць з народам у гэты дзень. Разам мы мацней любога рэжыму. Разам мы вернем у Беларусь закон», – заявіла Ціханоўская.

  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца з 9 жніўня. За гэты час былі арыштаваныя не менш за 15 тыс чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.
  • Праваабарончай супольнасцю 102 асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў