«Народная Грамада» вылучыла Мікалая Статкевіч прэтэндэнтам на кандыдата на прэзідэнцтва


Агркамітэт Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» прапануе вылучыць старшыню партыі Міколу Статкевіча прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзідэнта на будучых выбарах.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята 17 студзеня падчас пасяджэння Беларускага нацыянальнага кангрэса.

«Па-першае – гэта давер да мяне з боку партыі, збоку аднадумцаў. Адразу ж адзначу, што мы не чакаем ілюзіяў наконт выбараў, наконт выбарчай кампаніі. Вядома, як у нашай краіне лічаць галасы. Але праз вылучэнне я буду дабівацца свайго права на ўдзел у палітычнай кампаніі», – распавёў «Белсату» Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў апазіцыі, быў кандыдатам на прэзідэнта ў 2010 годзе. Пасля Плошчы палітык быў асуджаны. Паводле заканадаўства судзімасць з 2015 году на 8 гадоў забараняе яму браць удзел у выбарчай гонцы.

«Згодна з Канстытуцыяй судзімасць не з’яўляецца перашкодай для ўдзелу ў выбарах, толькі ў Выбарчым кодэксе ёсць такія абмежаванні. Мы будзем змагацца за тое, каб гэтыя абмежаванні былі знятыя», – дадаў палітык.

Hавiны
АГП прыняла рашэнне пра ўдзел у выбарчых кампаніях і прапанавала свайго кандыдата
2019.01.13 15:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў