Народ гатовы да пераменаў. Андрэй Дзмітрыеў выступіў на «Беларусь – 1»

Старшыня «Гавары праўду» і кандыдат на прэзідэнта Андрэй Дзмітрыеў выступіў на «Беларусь – 1». Там ён прадставіў сваю праграму. Асноўныя пункты: эканамічныя рэформы, узмацненне сацыяльных ільготаў і сумленныя выбары.

Андрэй Дзмітрыеў. на «Беларусь – 1». Скрыншот з трансляцыі «Беларусь – 1»

Мы маем права

«Беларусы, мы маем гэтае права. Права на новага прэзідэнта, на развіццё эканомікі. На надзею для нас і нашых дзяцей. Права прагаласаваць за новага прэзідэнта і адстаяць свой выбар. Мы маем права на нашую краіну, Беларусь», – так пачаў свой выступ старшыня «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Дзмітрыеў зазначыў, што стары прэзідэнт не можа або хоча прапаноўваць анічога новага. Цягам 26 гадоў ён прапаноўвае толькі «пацярпець».

«І апраўданне не мяняецца: складаныя моманты ў краіне і свеце, нібыта нікому не да рэформаў. Ізноў цяжкі год!», – абураецца Дзмітрыеў.

Аляксандр Лукашэнка ў Александрыі. Фота: president.gov.by

Ён прапаноўвае вярнуць два тэрміны для новага прэзідэнта. Гэта будзе запісана ў Канстытуцыі, і аніхто не здолее гэта змяніць.

«Усе гэтыя гады ўлады карыстаюцца нашаю вытрымкаю. Яна пабранзавела і адарвалася ад людзей. За нас вырашаюць, што нам трэба!», – наракае кандыдат.

Ён заклікае рабіць лепей Беларусь і абяцае, што паверне ўладу тварам да людзей. Як выйсце – будзе створаны часовы ўрад з кандыдатаў. Цягам году абноўленай ЦВК будуць праведзеныя сумленныя выбары прэзідэнта, парламенту, кіраўнікоў гарадоў.

«Мы верылі, што можна не адстойваць свае правы, а проста нармальна працаваць», – такія прычыны доўгага маўчання беларусаў бачыць Дзмітрыеў.

Агітацыя пачынаецца

Ён кажа, што моладзь не хоча чакаць. Як доказ: больш за палова моладзі хоча з’ехаць з Беларусі.

Прыгадваем крызіс з каронавірусам, калі ўлады вырашылі думаць не аб людзях, а аб эканоміцы:

«Нашыя падаткі ім важныя, а нашае здароўе – не».

«Мы не дапусцім Майдану»

Дзмітрыеў кажа, што для новага прэзідэнта эканоміка будзе не пра станкі, а пра людзей. Ён прыгадаў, што падчас пікетаў сотні людзей сказалі яму, што яны стаміліся цярпець. Таму і сталі палітычна актыўнымі. Дзмітрыеў назваў рэпрэсіі беззаконнем. Прычыну бачыць у талерантнасці беларусаў і нязменнасці ўладаў.

Фота: Belsat.eu

«Новы прэзідэнт мусіць усё выправіць і зрабіць нашую міралюбівасць – падмуркам для палітыкі. Вярнуць людзям права на працу, на палітычную пазіцыю, на жыццё без страху. Стары прэзідэнт лічыць галоўным зберагчы тое, што ёсць. Але менавіта адсутнасць развіцця і ёсць галоўная прычына зруйнавання калгасаў, бізнесаў, татальнага беспрацоўя ў рэгіёнаў».

Дзмітрыеў кажа, што трэба спыніць кіраваць эканомікаю ў ручным рэжыме і даверыць гэта прафесіяналам.

«Старая ўлада палохае нас, што будзе майдан і крызіс. Аднак мы гэтага не дапусцім. Нам патрэбныя стабільнасць і парадак, згода грамадзянаў. А не шукаць ворагаў унутры краіны. Гэта стварылі чыноўнікі, а не людзі. А мы шануем людзей і іхную працу», – адзначыў у выступе кандыдат.

Шанец пачаць жыць па-людску

Дзмітрыеў кажа, што ездзіў па 40 гарадах і пытаўся ў людзей пра іхныя заробкі. І ў сярэднім людзі зарабляюць па 500 рублёў. Некаторыя штомесяц абіраюць: прадукты або камунальныя.

«Калі мы будзем жыць па-людску? У нас ёсць шанец пачаць пасля 9 жніўня».

Пікет Андрэя Дзмітрыева па зборы подпісаў каля ўнівермага «Беларусь», Менск. 9 чэрвеня 2020. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ён прыгадвае, што не будзе абяцаць «па пяцьсот», але запэўнівае, што браць крэдыты, каб сабраць дзяцей у школу, ужо не прыйдзецца. Кандыдат згадаў і заробкі, якія не растуць 10 гадоў. Дзмітрыеў падкрэслівае, што ва ўсіх нашых суседзяў яны выраслі, нават у ахопленаю вайною Украіне.

«Але толькі ў Беларусі не мяняюцца заробкі, як і прэзідэнт. Аднак за коштамі не пагнацца!», – наракае кандыдат.

Сістэма кіравання і карання

У выступе Дзмітрыеў крыху распавёў пра сябе. Яму 39 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у Менску ў сямʼі вайскоўца. Мае трох дзяцей, адзін з якіх зараз у арміі. Вывучаў ва ўніверсітэце палітычныя навукі, займаўся бізнесам. У 2010 годзе разам з аднадумцамі заснаваў «Гавары праўду». На мінулых прэзідэнцкіх выбарах кіраваў штабам Таццяны Караткевіч.

«За 10 год мы дапамаглі сотням беларусам адстаяць свае правы. Аднак шмат каму не здолелі дапамагчы, бо сістэма створаная, каб кіраваць і караць», – кажа кандыдат.

Пікет Андрэя Дзмітрыева па зборы подпісаў каля ўнівермага «Беларусь», Менск. 9 чэрвеня 2020. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Дзмітрыеў заклікае рэфармаваць дзяржаўны апарат: скараціць лічбу чыноўнікаў, прадасць рэзідэнцкія і самалёты. Гэтыя сродкі мусяць пайсці ў дзяржаўны бюджэт. На ягоную думку важны крок – спынення «кумаўства». І, канешне, абяцае зрабіць так, каб не прышлося ездзіць на заробкі за мяжу.

Дзмітрыеў прыгадвае адвольныя затрыманні соцень людзей, за тое, што яны хочуць новага прэзідэнта.

«Маё абяцанне – выпусціць палітзняволеных. Вернем іх дадому. Мы не павінны кагосьці караць за меркаванне. Мы, беларусы, увогуле не мусім імкнуцца да пакаранняў. А зараз сітуацыя страшная!», – гаворыць ён.

Прыгадвае малы працэнт апраўдальных прысудаў, вялікую колькасць штрафаў. Маўляў, не паспеў выйсці з хаты, як ужо стаў злачынцам.

«Трэба сыходзіць ад старых практыкаў запалохвання і прымусу», – кажа кандыдат.

Зварот да бюджэтнікаў

Паводле Дзмітрыева, стары прэзідэнт пастаянна пераконвае, што народ ні на што не варты, як толькі залежыць ад яго. І шмат хто баіцца невядомага. Таму ён вырашыў звярнуцца да найбольш «вагаючыхся» групаў.

Кандыдат абяцае, што настаўнікі будуць толькі вучыць дзяцей, а прафесія ізноў стане прэстыжнай. Дактароў ніколі не будуць больш змагацца з хваробаю без абароны. А ў паліклініках будзе лепшае абсталяванне. Працоўныя на заводах будуць мець больш правоў. Заробкі ў сельскай гаспадаркі, Дзмітрыеў назваў «здзекам».

Працэс перадачы гуманітарнай дапамогі медыкам з Бераставіцы

Студэнтам ён абяцае сучасныя ўніверсітэты, студэнцкае самакіраванне, адмену прымусовага войска, ільготы для маладых бізнесоўцаў, адмяніць абавязковае размеркаванне. Пенсіі новы прэзідэнт зробіць не меней за 60% ад узроўню сярэдняга заробку, вярнуць пенсіі працуючым пенсіянерам.

Звярнуўся Дзмітрыеў і да чыноўнікаў. Нягледзячы на рэформу дзяржаўнага апарату, калі шмат хто з іх страціць працу, зʼявяцца новыя працоўныя месцы для іх кампетэнцыяў і досведу.

Дзмітрыеў кажа, што армія мусіць падтрымліваць вонкавую бяспеку, а не выкарыстоўвацца для запалохвання грамадзянаў. Тое ж датычыць і міліцыі, якая будзе забяспечваць парадак.

Перамены

«Мы не бачылі, каб супраць была б большасцю Што рабіць і каго выбіраць? Бягучая ўлада не можа справіцца са сваімі праблемамі. Галасуйце толькі 9 жніўня Нельга застацца ў баку. Вашае галоўнае пытанне да асяроддзяў: «ці галасуеце вы 9 жніўня»?», — сцвярджае кандыдат

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ён заклікае дапамагаць кандыдатам: далучацца да працы штабоў, дапамагаць ім фінансава. А 27 ліпеня заклікае на свой пікет у Парк Дружбы народаў, каб адсвяткаваць 30-годдзе незалежнасці. А таксама прапаноўвае масава ісці ў назіральнікі.

«Зараз у пераменаў у Беларусі шмат імёнаў. Жаночыя, мужчынскія, у розных гарадах, вёсках. Іх большасць Якім будзе імя новага прэзідэнта вырашаць вам. Аднак адно вядомае дакладна – Беларусі патрэбны новы прэзідэнт. Ваш, Андрэй Дзмітрыеў».

КТ belsat.eu

Hавiны