«Нарэшце Беларусь знайшла кагосьці, хто бяднейшы за яе»: НТВ высмейвае гуманітарную дапамогу Беларусі Украіне


Беларусь накіравала насельніцтву Украіны, якое пацярпела падчас канфлікту ў зоне баявых дзеянняў, гуманітарную дапамогу.

Адпаведнае рашэнне 5 траўня прыняў ўрад Беларусі. Яшчэ 26 красавіка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам, ён паабяцаў, што накіруе гуманітарную дапамогу ўкраінцам.

Сярод рэчаў, якія накіравалі – туалетнае мыла, пральны парашок, туалетная папера, зубная паста, алей, цукар, дрожджы – усяго на суму 117 866 рублёў (каля $63 тысяч).

Вядоўца праграмы «Міжнародная піларама» на НТВ Тыгран Кеасаян вырашыў пажартаваць з гэтай нагоды.

«Убачыўшы ўкраінскае «Еўрабачанне», Беларусь так разжалілася, што адправіла ў/на Украіну туалетную паперу. Давайце, па-першае, павіншуем Беларусь: краіна нарэшце знайшла кагосьці, хто бяднейшы за яе. Як кажуць, чым багатыя, тым і падціраюся. 8 тысяч рулонаў туалетнай паперы! Нават беларусы зразумелі, што ў/на Украіне дупа. Але пакуль не зразумелі, што 8 тысяч рулонаў для ўкраінскай дупы відавочна недастаткова…

Тушонка, алей, макарона і туалетная папера: вырашылі забяспечыць увесь стрававальны працэс пад ключ. Мяркуючы па наборы, у/на Украіне вырашылі правесці фестываль макароны па-флоцку, і арганізатары адчуваюць, што пройдзе ён не вельмі добра. Я нават не ведаю, што смачней: беларуская макарона або беларуская туалетная папера. Крыўдна толькі, што «Бацька» зажыліў хахлам знакамітыя беларускія ананасы. Дарагія ўкраінцы, не забывайце: Лукашэнка – пажылы чалавек. Слоікіі потым вярніце!»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў