Напішыце па-беларуску ліст Святому Мікалаю - і атрымайце адказ


З дапамогаю сайта «Мова Нанова» кожны ахвочы можа напісаць ліст Святому Мікалаю з пажаданнямі. Адметна, што пісаць можна толькі на роднай мове. А вось стваральнікі сэрвісу запэўніваюць, Святы Мікалай абавязкова адкажа на кожны ліст.

Святы Мікалай прасіў папярэдзіць, што ён разумее толькі па-беларуску! І адказы, натуральна, таксама адпраўляе на беларускай мове, адзначае сайт кампаніі.

Падарункаў наш Святы Мікалай не абяцаў – ён жа не ведае, як хто з дзетак паводзіў сябе ў гэтым годзе. Але адказаць лістом абяцаў кожнаму.

Лісты прымаюцца да 20 снежня ўключна! Адказу чакайце пад Каляды! Напісаць ліст можна тут.

Hавiны
Дзед Мароз са Снягуркай перад тым, як павіншаваць дзяцей, мусяць заплаціць падаткі
2018.12.10 19:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў