Нападзенне як абарона: дзяржава пераследуе пацярпелых пратэстоўцаў


29 верасня ў кватэру да жыхара Менску Змітра Смаляка заявіліся тры міліцыянты з ператрусам, у выніку якога вывезлі з дому ноўтбук і тэлефон, знялі са сцяны бел-чырвона-белы сцяг.

Зміцер Смаляк атрымаў раненне святлошумавой гранатаю падчас разгону пратэстоўцаў 10 жніўня. Перад гэтым стаў сведкам абстрэлу мірных людзей каля метро «Пушкінская» у сталіцы.

Супрацьстаянне сілавікам 10 жніўня ля метро Пушкінская.
Фота: Belast.eu

Таго вечару менчукі падвезлі 35-гадовага мужчыну да шпіталя, дзе ён пкрабываў на лячэнні 7 дзён. Самастойна перасоўвацца дагэтуль не ў стане.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў