Нападнік з нажом накінуўся на пасажыраў цягніка ў Аўстрыі


Zatrymanne

Затрыманне нападніка ў Аўстрыі

Немец парэзаў двух пасажыраў цягніку.

Інцыдэнт здарыўся а 6:30 у рэгіянальным цягніку, які накіроўваўся ў горад Брэгенц, што на захадзе Аўстрыі. 60-гадовы мужчына дастаў нож і парэзаў дзве асобы.

«Мужчына не быў мігрантам. Мяркуючы па ўсім, ён псіхічна хворы, і мы, хутчэй, выключаем наяўнасць тэракту», – заявіў прадстаўнік паліцыі Горст Шпіцгофэр.

Паліцыянты затрымалі нападніка, які аказваў супраціў.

Дзве ахвяры нападу атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Адзін з траўмаваных – 19-гадовы хлопец, які ў цягніку сядзеў насупраць агрэсіўнага немца. Ён атрымаў удар нажом у жывот. Таксама атрымаў траўму рукі 22-гадовы пасажыр, які дапамог паліцыі затрымаць падазраванага.

НМ, belsat.eu, паводле Vol.at, thelocal.at, фотаздымак Vol.at

Стужка навінаў