Узяў у закладнікі дачку: «Алмаз» ліквідаваў нападніка на банк


Спецпадраздзяленне МУС «Алмаз» вызваліла закладніцу ў банку Заслаўля. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, які ўзначальваў аперацыю. Паведамляецца таксама, што нападнік ліквідаваны.

«На працягу больш чым двух гадзінаў мы вялі з ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласці зброю і адпусціць закладніка, пагражаў. Асоба злачынцы намі ўстаноўленая – гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўля», – паведаміў журналістам Шуневіч.

Разбойны напад адбыўся на філію банку, якая знаходзіцца ў будынку гатэлю на вуліцы Савецкай. 45-гадовы мужчына, узброены нажом, узяў у закладніцы 23-гадовую жанчыну (дачка нападніка).

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце захопу закладніка (ч.2 арт.291. КК РБ).

Журналіст Сямён Печанко вёў з месца здарэння. Стрым у Facebook.

Opublikowany przez Siamiona Piečankę Środa, 18 lipca 2018

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў