Напад у Вене: тры чалавекі атрымалі нажавыя раненні


У Вене невядомы параніў нажом траіх чалавек. Пра гэта паведамляюць аўстрыйскія СМІ са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Усе пацярпелыя з адной сям’і – гэта муж, жонка і іх дарослая дачка. Усе трое былі шпіталізаваныя, мужчына ў крытычным стане.

Пазней у іншым раёне Вены быў учынены напад яшчэ на аднаго чалавека. Паводле Reuters, нападнік -грамадзянін Афганістана, ён быў затрыманы.

У паліцыі пакуль не звязваюць гэтыя два інцыдэнты. Матывы нападнікаў таксама не ўдакладняюцца.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў