Нанёс пабоі ды зламаў руку. У Слуцку вайскоўца асудзілі за дзедаўшчыну


Уступіў у законную моц прысуд суда Слуцкага раёну ў дачыненні шарагоўца, які абвінавачваецца ў нанясенні траўмы вайскоўцу тэрміновай службы пазнейшага прызыву.

Hавiны
«Сістэматычная знявага асабістай годнасці». Салдат, які ўпаў з 4 паверху, хацеў забіцца праз дзедаўшчыну
2019.04.26 14:46

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, абвінавачаны ў ваеннай часці Слуцку вырашыў паказаць сваю перавагу над вайскоўцам. 18 жніўня 2018 года ён раскрытыкаваў маладога жаўнера за якасць уборкі казармы і захаванне распарадку дня. Пасля гэтага пачаў моцна біць нагой па руцэ і нагах шарагоўца, нанёсшы яму пабоі і зламаўшы локцевую костку.

У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам, хоць падчас следства спрабаваў схаваць злачынства, неаднаразова змяняў свае паказанні, прасіў пацярпелага не распавядаць пра здарэнне. Таксама ён заяўляў, што пацярпелы атрымаў траўмы падчас гульні.

Hавiны
Пра метады НКВД, дзедаўшчыну ды адказнасць міліцыянтаў перад беларусамі. Топ выказванняў Юрыя Караева
2019.06.12 16:41

На падставе ч. 2 арт. 443 Крымінальнага кодэкса яму прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Апроч таго, асуджаны мусіць заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў