НАН Беларусі ладзіць тыдзень роднай мовы


З 18 па 24 лютага 2019 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ладзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Цягам Тыдня роднай мовы навукоўцы з Інстытуту мовазнаўства выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, возьмуць удзел у прэзентацыях і лекцыях якія будуць арганізаваныя дзяржаўнымі ўстановамі, ВНУ і грамадскімі арганізацыямі Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моваў, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Падрабязнасці можна даведацца ТУТ.

21 лютага «Белсат», «Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY таксама запрашаюць адзначыць Дзень роднай мовы.

Hавiны
Лупі на мове! Танцуй пад сваё! 21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»
2019.02.06 18:06

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў