Намесніца міністра аховы здароўя Вялікай Брытаніі заразілася каронавірусам


У намесніцы міністра аховы здароўя Вялікай Брытаніі Надзін Дорыс выявілі каронавірус, паведамляе газета The Times. Усяго ў краіне 383 заражаных і шэсць памерлых.

Паводле звестак выдання, Дорыс на мінулым тыдні правяла шэраг сустрэч у парламенце, а 5 сакавіка сустракалася і абмянялася поціскам рукі з прэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам.

Надзін Дорыс і Борыс Джонсан. Фота ANDREW PARSONS/I-IMAGES PICTURE AGENCY

Намесніца міністра адчула сябе дрэнна 6 сакавіка, а каронавірус у яе быў пацверджаны 10 сакавіка Цяпер Дорыс ізаляваная.

Колькасць захварэлых на каронавірус у свеце перавысіла 118 тысяч чалавек, больш за 4 тысячы памерлі. Акрамя Кітаю, больш за ўсё пацярпеў Іран, а ў Еўропе – Італія і Нямеччына. У Беларусі было зафіксавана 11 выпадкаў захворвання.

КА belsat.eu

Стужка навінаў