Намесніка дырэктара Слуцкага кадэцкага вучылішча будуць судзіць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў


У судзе Слуцкага раёну 11 сакавіка пачнецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка дырэктара па выхаваўчай працы ДУА «Менскае абласное кадэцкае вучылішча».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Менаблсуда.

Паводле следства, абвінавачаны, знаходзячыся пры выкананні службовых абавязкаў, незаконна падмяняў метады выхавання метадамі фізічнага гвалту, каб аказаць на выхаванцаў псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне.

Сцвярджаецца, што ён біў непаўналетніх, сістэматычна словамі прыніжаў іх гонар і асабістую годнасць. Такім чынам, былы намеснік дырэктара абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.426 КК.

Санкцыя па гэтай частцы артыкулу прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

КА,belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў