Намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкаму затрыманы за хабар


Намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкаму падазраецца ў атрыманні хабару. Прадметам незаконнага ўзнагароджання чыноўніку з’яўляўся ў тым ліку і музычны інструмент – валторна, паведамляе Следчы камітэт.

Следчы камітэт па Менскай вобласці па матэрыялах ГУБАЗіК МУС распачаў крымінальную справа ў дачыненні чыноўніка, які падазраецца ў хабарніцтве (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэксу).

Паводле следства, чыноўнік, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, сістэматычна прымаў узнагароджанні ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за прасоўванне інтарэсаў апошняга.

Прадметамі хабару былі не толькі валторна, але швейцарскі гадзіннік, а таксама і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Hавiны
У Менску за хабар затрымалі дэпутата-дырэктара
2019.07.09 13:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў