Намеснік міністра беларускага МЗС прыняў удзел у канферэнцыі Джярждэпу ЗША


Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка ў Вашынгтоне пацвердзіў прыхільнасць нашай краіны прынцыпам свабоды веравызнання, а таксама распавёў пра падыходы дзяржавы ў гэтай галіне, паведамляе сайт МЗС Беларусі.

Цэнтральным элементам праграмы візіту Краўчанкі стаў удзел у працы другой Міністэрскай канферэнцыі па прасоўванні свабоды веравызнання, ініцыяванай Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва вонкавапалітычных ведамстваў з 115 дзяржаваў, а таксама рэлігійныя лідары і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з усяго свету. Канферэнцыя стала адной з самых маштабных падзеяў у галіне правоў чалавека, якія арганізаваў Дзяржаўным дэпартамент ЗША.

На канферэнцыі выступілі Віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс і Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка распавядаў пра прыхільнасць нашай краіны прынцыпам свабоды веравызнання, выклаў падыходы дзяржавы ў гэтай галіне, а таксама адзначыў гістарычнае мірнае суіснаванне розных рэлігійных канфесіяў у Беларусі.

Насамрэч у Беларусі існуе праблема з замежнымі святарамі. Кіраўніцтва каталіцкага касцёлу нават уступіла ў палеміку з кіраўніцтвам краіны, называючы некаторыя захады дыскрымінацыйнымі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раскрытыкаваў чыноўнікаў за дыскрымінацыю замежных святароў

Насычаны візіт намесніка міністра ў Вашынгтон

Падчас візіту намеснік міністра правёў сустрэчы са спецыяльным памочнікам Прэзідэнта ЗША, дырэктарам па еўрапейскіх і расейскіх справах Рады нацыянальнай бяспекі Фіёнай Гіл, выконваючым абавязкі памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіпам Рыкерам, першым намеснікам дырэктара офісу па пытаннях гандлю людзьмі Дзярждэпартаменту Кэры Джонстан, дырэктарам офісу Еўропы і Еўразіі Міністэрства фінансаў ЗША Браянам Макколі.

Акрамя гэтага, паведамляе МЗС, намеснік міністра сустрэўся з прадстаўнікамі аналітычнай супольнасці і дзелавых колаў.

Беларусь забараніла служэнне яшчэ аднаму польскаму святару

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары