Намеснік кіраўніка веткаўскай міліцыі зладзіў «начны дазор»: У вас дзверы былі адкрытыя... Пакажыце дакументы


4 чэрвеня ў сеціве зʼявілася відэа пад назваю «Ночной дозор. нач. РОВД г. Ветка полнейший беспредел». Відэа на сваім youtube-канале апублікаваў карыстальнік ponteley pomozov (Сяргей Помазаў).

На відэазапісе бачна, што першы намеснік кіраўніка аддзялення ўнутраных справаў Веткаўскага райвыканкаму Кошман Аляксандр Уладзіміравіч зайшоў у хату Помазава.

Аўтар відэа эмацыйна папрасіў у праваахоўніка патлумачыць прычыны позняга візіту (амаль апоўначы). Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт патлумачыў, што «дзверы ў хаце былі адкрытыя» і ён вырашыў зайсці і праверыць дакументы.

«Вы што ад мяне хочаце? Вы ноччу прыйшлі да мяне і ходзіце сваймі бруднымі ботамі па маіх дыванах. Я вам зараз рахунак выстаўлю», – абураўся мужчына.

Праз 10 хвілінаў сваркі міліцыянт выйшаў з хаты так і не ўбачыўшы дакументаў. «Я да вас прыеду», – сказаў міліцыянту напрыканцы візіту аўтар відэа.

Сёлета 9-га красавіка пачалася гісторыя супрацьстаяння Сяргея Помазава, жыхара вёскі Пыхань, што пад Гомлем, і супрацоўнікаў спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Паводле спадара Сяргея, супрацоўнікі ДАІ без папярэджання заехалі ў двор мужчыны і патрабавалі паказаць правы і дакументы на аўтамабіль.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў