Налета ў цягніках з’явіцца бесплатны Wi-Fi


Упершыню Wi-Fi ў электрацягніку з’явіўся на маршруце Менск–Гомель. Цяпер падарожжа паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны займае менш за 3 гадзіны

Беларуская чыгунка рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 года: у электрацягніках бізнес-класа і гарадскіх электрычках палепшаць якасць мабільнай сувязі і забяспечаць бяздротавы інтэрнэт.

7 жніўня Беларуская чыгунка супольна з сотавым аператарам «Velcom» прадставіла сістэму, якая дапаможа забяспечыць пасажыраў цягнікоў бясплатным Wi-Fi і ўстойлівай мабільнай 3G-сувяззю.

Абсталяванне ўжо стаіць у адным з электрацягнікоў рэгіянальных лініяў бізнес-класа, пункты допуску Wi-Fi, якія падлучаныя да маршрутызатара з бесправадным мадэмам, усталяваныя ўва ўсіх пяці вагонах. Для паляпшэння прыёму сігналу выкарыстоўваюцца адмысловыя антэны, устаноўленыя на даху цягніка.

БЧ падае, што тэхнічнае рашэнне ад «Velcom» дазваляе забяспечыць устойлівую мабільную сувязь у цягніках нягледзячы на высокую хуткасць руху, аддаленасць ад базавых станцыяў і металічныя сценкі вагонаў, якія кепска прапускаюць сігнал.

Да пачатку II Еўрапейскіх гульняў абсталяванне паставяць яшчэ ў 17-ці электрацягніках.

Скарыстацца бясплатным Wi-Fi у цягніках змогуць абаненты ўсіх мабільных аператараў, у тым ліку замежных.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. На імпрэзу прыедзе каля 18 тысячаў афіцыйных удзельнікаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары