Ужо ў нядзелю, 25 лютага, а 20:30 на тэлеканале «Белсат» – прэм’ера тэрапеўтычнага кулінарнага шоу з бітвай кухараў. Глядзіце онлайн! Пасля прэмʼеры праграма будзе даступная на нашым сайце.
Для ўдзелу ў шоу «Я не буду гэта есці!» мы запрашаем вядомых асобаў з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву так, каб зорка з’ела яе з задавальненнем.
Героі прэм’ернага выдання – беларускія зоркі «Еўрабачання», Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук з «Naviband». Кулінарная траўма дзяцінства знайшлася ў Арцёма. Што гэта за страва? Хто накарміў ёй будучую зорку беларускай сцэны? І ці зможа Арцём пакаштаваць тое, што прыгатуюць нашы шэф-кухары?
Глядзіце першае выданне «Я не буду гэта есці!» і запісвайце сакрэты лепшых кулінараў Беларусі. У нядзелю 25 лютага, а 20:30 на тэлеканале «Белсат».
Калі вы любіце гатаваць, сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» и в Instagram.
ІА, belsat.eu