Найноўшы расейскі танк паламаўся на рэпетыцыі параду


Найноўшы танк Расейскай Федэрацыі Т-14 «Армата», які павінен стаць «цвіком» праграмы параду на 9 траўня, двойчы ламаўся падчас рэпетыцыі ў падмаскоўным палігоне Алабіна. Згодна са справаздачай вайскоўцаў, у танка адмовілі «прылады кіравання агрэгатамі трансмісіі».

Аднак самі вытворцы баявой машыны, кампанія «Уралвагонзавод», запэўніваюць, што паломка адбылася праз нявопытных жаўнераў тэрміновай службы, якіх пасадзілі за штурвал танка, падае korrespondent.net.

Паломка Т-14 «Армата» падчас рэпетыцыі параду адбылася, як мінімум двойчы, пра што сведчаць пратаколы вайскоўцаў.

У кіраўніцтве Мінабароны паведамілі, што пакуль аналіз прычын, чаму паламалася «Армата», не завершаны, але паводле папярэдніх дадзеных, паломка была выкліканая няправільнымі дзеяннямі экіпажу.

«Там пакуль яшчэ канчаткова самі не зразумелі, што адбылося. Але хутчэй за ўсё вінаваты экіпаж», – адзначылі ў ведамстве.

Шэраг лідараў Еўрапейскіх краінаў абвесцілі, што не прыедуць на парад Перамогі, што пройдзе ў Маскве 9 траўня.

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў