«Найлепшы прэзідэнт»: дзяўчынка напісала ліст да Зяленскага. Фотафакт


Гэты ліст журналісты «Белсату» знайшлі каля кірмашу ў Жытоміры.

На II Форуме рэгіёнаў у Жытоміры, 3-4 кастрычніка, працуе выстава-кірмаш з украінскімі і беларускімі таварамі. Журналісты «Белсату» знайшлі на зямлі ліст да Уладзіміра Зяленскага, які пакінула – калі меркаваць па почырку – маленькая дзяўчынка. Паліна на аркушы з нататніку напісала, што ён – найлепшы прэзідэнт. І намалявала сэрцайка.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Зяленскі Уладзімір, Вы Найлепшы прэзідэнт у свеце. Люблю вас. Ад Гарай Паліны», – напісана на аркушы.

Стужка навінаў