Найлепшая беларуская дакументальная стужка 2015 года. Прэм’ера на belsat.eu


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=-f-u8Wfnfeo”][vc_column_text]Стужка «Госці» будуецца на ўважлівым і працяглым назіранні за жыццём унікальнага паселішча ў Беларусі – першага і, бадай, адзінага нефармальнага прытулку для бедных і знямоглых людзей.

Галоўны герой фільму Аляксей Шчадроў калісьці працаваў фельчарам у «Хуткай дапамозе». Па выкліках часта даводзілася забіраць на вуліцах бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў брыгада зноў выкідала іх на вуліцу. Трапіўшы за краты, Аляксей сам аказаўся нікому не патрэбны. Турма перавярнула светапогляд былога фельчара. Яго ідэалам стала маці Тэрэза – увасабленне хрысціянскага ўзору трываласці, міласэрнасці ды любові да адрынутых. Па вызваленні Аляксей некалькі гадоў бадзяўся і жыў пры касцёлах.

Пасля пасяліўся ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе зарганізаваў незвычайны прытулак, стаў прымаць і даглядаць бедных, хворых, бяздомных людзей, дапамагаць ім аднавіць дакументы і вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. Неўзабаве неабыякавыя беларусы пачалі дапамагаць прыстанку ежай, адзеннем ды іншым. Але мясцовым уладам ініцыятыва Аляксея прыйшлася недаспадобы. З самага заснавання і цягам трох гадоў складанага існавання чыноўнікі прымушалі былога фельчара зачыніць прытулак. У пошуках ахвяраванняў і духоўнага падтрымання Аляксей выправіўся ў Італію…

З Аляксандраўкі даходзяць весткі, што прытулкам Аляксея Шчадрова зноў зацікавілася міліцыя. Існуе пагроза, што бяздомнікаў могуць пазбавіць даху над галавой.

Фільм «Госці» Андрэя Куцілы стаў найлепшай дакументальнай стужкай у Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад».

belsat.eu

Стужка навінаў