Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пахаладае

Пачатак гэтага тыдня прынясе ў Беларусь пахаладанне, прагназуе сайт Белгідрамету.

7 ліпеня ўмовы надвор’я ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў шмат якіх раёнах, удзень на паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Вецер пры навальніцах парывісты, ноччу ў асобных раёнах шквалістае ўзмацненне. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +12°С на паўночным захадзе да +19°С на паўднёвым усходзе краіны; максімальная – днём складзе +16..+22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +23..+28°С.

8 ліпеня надворʼе ў Беларусі будуць фармаваць прахалодная паветранай маса і малаактыўныя атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу па ўсходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7..+14°С, максімальная – днём +17..+22°С.

9 ліпеня будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай прахалоднай паветранай масы з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7..+12°С, максімальная – днём +17..+22°С.

МГ belsat.eu

Hавiны