«Нагой дзверы ў кабінет адкрываюць да любога віцэ-прэм'ера», – Лукашэнка раскрытыкаваў «чырвоных дырэктароў»


На сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Аляксандр Лукашэнка выступіў з крытыкай так званых «чырвоных дырэктараў».

«У апошні час, вось і ўчора разбіральніцтва былі, больш сутыкаюся з тым, што не бізнесоўцы-прыватнікі просяць падтрымкі з бюджэту – фінансавай і гэтак далей, а нашы, як іх называюць, чырвоныя дырэктара», – заўважыў ён.

«Але гэта мы з імі хутка разбярэмся, прытым да канца года з некаторымі. А то яны замест таго, каб на рынку шукаць нішы і рэалізоўваць прадукцыю, нагой дзверы ў кабінет адкрываюць да любога віцэ-прэм’ера, прэмʼеру, а тыя мне прапановы шлюць: давайце 100 USD млн дамо, гэтаму 50 млн у «абаротку», гэтаму – каб пагасіць крэдыты, якія ён браў на мадэрнізацыю вытворчасці. І пайшло-паехала, – цытуе Лукашэнку TUT.by. – Гэтага быць не павінна. Бюджэтныя грошы, вы ведаеце, куды выкарыстоўваюцца. У нас не такія багатыя настаўнікі і дактары, калі на тое пайшло. Ды і чыноўнікі, якіх вы кастыляеце, далёка ад вас стаяць па заробках».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што да бюджэтных сродкаў ён ставіцца вельмі беражліва:

«Можа, дзесьці мы можам дапусціць памылку. Але я вам гарантую, што ні капейкі я сабе ў кішэню не паклаў. Я не дазволю раскрадаць бюджэт», – падкрэсліў ён.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў