Нафту на беларускія НПЗ паставіць даўні сябар Лукашэнкі?


4 студзеня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што прапампоўванне нафты з Расеі на беларускія НПЗ аднавілася. Расейскія медыі паведамляюць, што нафту паставіць кампанія алігарха Міхаіла Гуцэрыева.

Першым сыравіну атрымае ААТ «Нафтан», затым – Мазырскі НПЗ. Пра гэта belta.by паведаміў намеснік старшыні «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў.

«Для забеспячэння надзейнай працы нафтаперапрацоўчых заводаў і паставак нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак з адной з расейскіх нафтавых кампаніяў дамоўлена, што каля 100-130 тыс. тонаў нафты будзе пастаўлена на першым этапе», – распавёў журналістам Уладзімір Сізоў.

Hавiны
У «Белнафтахіме» распавялі, колькі Менск не даплочвае да сусветных коштаў на нафту
2020.01.04 10:15

Паводле інфармаванай крыніцы interfax.by, заяўкі на пастаўку нафты з Расеі на беларускі НПЗ «Нафтан» аформілі «Русснефть» і «Нефтиса» (уваходзяць у групу «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева). Такую ж інфармацыю атрымала ад крыніцы блізкай да справы расейскае агенцтва ТАСС.

«Русснефть» пакуль не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Нагадаем, што ад 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, а Беларусь была вымушаная спыніць экспарт нафтапрадуктаў, каб эканоміць рэсурсы для ўнутраных патрэбаў.

Хто такі Гуцэрыеў?

Міхаіл Гуцэрыеў адзіны расейскі алігарх, з якім Аляксандр Лукашэнка не толькі падтрымлівае стасункі, але і зусім не хавае гэтага.

У Беларусі Гуцэрыеў стварае на базе Старобінскага радовішча калійных соляў Нежынскі горна-абагачальны комплекс па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 мільёнаў тонаў хларыду калію ў год.

Раней Гуцэрыеў пабудаваў у Менску гатэль «Рэнесанс», тэрмінал для бізнес-авіяцыі ў сталічным аэрапорце ды шэраг іншых аб’ектаў.

ВІДЭА
Лукашэнка павіншаваў алігарха Гуцэрыева з юбілеем. Топ-7 фактаў пра расейскага сябра кіраўніка Беларусі
2018.03.09 13:33
  • З 1-га па 4-ае студзеня былі спыненыя пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ, Беларусь у сваю чаргу была вымушаная спыніць эскпапрт нафтапрадуктаў, каб эканоміць рэсурсы для ўнутраных патрэбаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў