«Нафтан» застрахаваў сваіх працаўнікоў ад каронавіруса


З 2 траўня ААТ «Нафтан» заключыла дамову страхавання з ЗАСТ «Белнафтастрах» у Наваполацку паводле праграмы «СТОП-ВІРУС COVID-19», паведамляе «Вестник Нафтана».

Страхавыя выплаты ажыццяўляецца ў выпадках: калі выпадковае заражэнне каронавіруснай інфекцыяй пацягнула за сабой часовае лячэнне ўдома або ў больніцы, інваліднасць або смерць.

«Калі ж вы, на жаль, захварэлі, не трэба паддавацца паніцы: лекары робяць усё магчымае і паспяхова спраўляюцца са сваёй працай (пра гэта кажа вялікі працэнт ачунялых). А страхаванне падтрымае завадчанаў кампенсацыйнымі выплатамі. Гэта дапаможа спакойна аднавіць здароўе і не адчуць пры гэтым матэрыяльных цяжкасцяў», – адзначаюць на «Нафтане».

Выплаты складуць ад Br 1 000 да Br 5 000.

Інфаграфіка
У Беларусі 30 572 выпадкі каронавіруса, 171 чалавек памёр
2020.05.18 13:14

Пры гэтым на прадпрыемстве прызналі выпадкі заражэння каронавірусам сярод сваіх працаўнікоў, заявіўшы, што робяць усё, каб пазбегнуць распаўсюду інфекцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў