«Нафтан» выходзіць на страйк


Працаўнікі буйнога беларускага прадпрыемства «Нафтан» выказваюць нязгоду з гвалтам сілавікоў і не прызнаюць вынікі выбараў.

«Мы салідарныя з народам Рэспублікі Беларусь. Мы заяўляем: у нас няма даверу да дзейнай улады, бо мірныя беларусы больш не адчуваюць сябе ў бяспецы ў сваёй уласнай краіне. Беларусам страшна выйсці на вуліцу, страшна выказаць сваю пазіцыю, страшна зрабіць і адстойваць свой выбар. […] Мы не прызнаем вынікаў гэтых выбараў, як і многія грамадзяне нашай краіны», – гаворыцца ў адкрытым звароце, які апублікаваны ў тэлеграм-канале «Внимание, ОАО Нафтан».

Hавiны
«Белшына» выйшла патрабаваць сумленных выбараў і спынення гвалту сілавікоў
2020.08.14 22:59

Сярод галоўных патрабаванняў: правядзенне сумленных выбараў, адстаўка Аляксандра Лукашэнкі; адстаўкі ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай; вызваленне ўсіх затрыманых падчас выбарчай кампаніі, мірных акцыяў пратэсту і палітвязняў; спынення гвалту і пераследу з боку супрацоўнікаў сілавых структур; расследаванне ўсіх выпадкаў гвалту.

У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў рабочыя збіраюцца сысці на 14-дзённы страйк.

Раней да страйку далучыліся «Белшына», МАЗ [частка цэхоў пакуль правяла толькі мітынгі], МТЗ і «Беларуськалій». Рабочыя патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Працаўнікі МТЗ днямі зладзілі шэсце да Дому ўраду.

Рэпартаж
«Ціханоўскую патрабуем вярнуць». Як пратэставалі рабочыя МТЗ і МАЗа
2020.08.15 03:13

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў