Нафта падае, а курс долара ў Беларусі расце


Услед за падзеннем сусветных коштаў на нафту ў Беларусі пачаў зніжацца курс рубля адносна заходніх валютаў.

Як сведчаць звесткі электронных гандляванняў на лонданскай біржы ICE, сусветныя кошты на «чорнае золата» істотна падаюць 21 красавіка. Гэтак, цана нафты маркі Brent абвалілася па стане на 13:50 паводле менскага часу на 17,62 % – да $ 21,74 за барэль, WTI – на 20,03 % да $ 17,02 за барэль.

На гэтым фоне курс долара ў Расеі падчас гандляванняў на Маскоўскай біржы вырас на 1,59 % да ўзроўню закрыцця папярэдніх таргоў і склаў на момант публікацыю артыкула 76,2562 расейскага рубля.

Hавiны
Упершыню ў гісторыі кошты нафты маркі WTI сталі адмоўнымі
2020.04.20 22:17

Зніжэнне курсу расейскага рубля ўплывае непасрэдна на сітуацыю ў Беларусі, дзе валюта РФ уваходзіць у склад трохвалютнага кошыку.

У выніку на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 1,3 % да Br 2,4824, еўра – на 1,24% да Br 2,6924, а расейскі рубель патаннеў на 1,1 % да 3,2459 беларускага рубля за 100 расейскіх.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў