«Нафта – не паліва, ацяпляць можна і асігнацыямі»


Дацэнты кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Алена Талабова і Наталля Абрамовіч прэзентавалі ў арт-цэнтры Марка Шагала свой супольны праект пад назвай «NEFT_Ь».

Мастачкі натхніліся словамі выбітнага навукоўца Дзмітрыя Мендзялеева: «Нафта – не паліва, ацяпляць можна і асігнацыямі». Сусветна вядомы хімік меркаваў што, папера – аднаўляльная і менш каштоўная сыравіна, чымся нафта. Усе мастацкія абʼекты, прэзентаваныя ў віцебскім арт-цэнтры, зробленыя з бітуму.

Аўтаркі праекту заклікаюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, якія дазволяць паскорыць развіццё цывілізацыі, не наносячы шкоды экалогіі і прыродзе.

ЮВ, belsat.eu, паводле news.vitebsk.cc

Стужка навінаў