Нафта губляе пазіцыі, кошты на чорнае золата падаюць


Нафтавыя каціроўкі падаюць другі дзень запар, больш за ўсё таннее WTI – амаль на 8 %. Кошт нафты маркі Brent па стане на 22:50 менскага часу склаў 55,9 долараў за барэль. Гэты кошт – узровень кастрычніка 2017 года. З пачатку 18 снежня падзенне коштаў склала амаль 6%.

Каціроўкі WTI знізіліся амаль на 8 %, прычым каціроўкі вагаліся на ўзроўні 7,95-7,97 %. Кошт на нафту гэтай маркі складае каля 46,2 долараў.

Галоўная прычына падзення каціровак – гандлёвыя супярэчнасці паміж Кітаем і ЗША, а таксама прагноз урада ЗША па росце здабычы сланцавай нафты.

CNBC прагназуе, што каціроўкі ў бліжэйшыя тыдні працягнуць падаць праз тое, што рынак нафты можа перанасыціцца.

Каціроўкі падалі і напярэдадні, калі за некалькі гадзінаў Brent страціў у кошце больш чым 2 долара. Тады аналітыкі адзначалі негатыўнае стаўленне рынку да перспектываў новай дамовы нафтаздабываючых краін аб скарачэнні ўзроўню здабычы. Акрамя таго, само па сабе пагадненне не прыводзіць да неадкладнага зніжэння аб’ёмаў, на гэта патрабуецца некалькі тыдняў.

Аб’ектыў
Нафтавы манеўр Расеі можа зблізіць Беларусь з Еўропай
2018.12.12 22:01

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў