Надзею Саўчанка выпусцілі з СІЗА


Браварскі гарадскі раённы суд Кіева не стаў працягваць дэпутату Вярхоўнай рады Надзеі Саўчанка тэрмін знаходжання пад вартай у следчым ізалятары ў сувязі са сканчэннем тэрміну меры стрымання ў ноч на аўторак, 16 красавіка. Трансляцыя пасяджэння вялася на старонцы Саўчанка ў Facebook.

Дэпутат Рады адзначыла, што не збіраецца «уцякаць за мяжу, як гарантавалі пракуроры», і будзе даказваць «сваю невінаватасць» у судзе.

Адначасова з Саўчанка з-пад варты вызвалілі і кіраўніка арганізацыі «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана, які быў затрыманы ў сакавіку 2018 года на кантрольна-прапускным пункце ў Данбасе.

Надзея Cаўчанка знаходзілася ў СІЗА з 23 сакавіка 2018 года. Вярхоўная рада больш за год таму дала згоду на яе арышт і прыцягненне яе да крымінальнай адказнасці. Генпракуратура Украіны абвінавачвае дэпутата адразу ў некалькіх цяжкіх злачынствах, у тым ліку «дзеяннях, накіраваных на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне Канстытуцыйнага ладу», «стварэнні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі», «замаху на жыццё дзяржаўнага або грамадскага дзеяча», «незаконным абыходжанні са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі ».

У студзені 2019 года «Грамадская платформа Надзеі Саўчанка» вылучыла яе кандыдатам на прэзідэнта Украіны.

Hавiны
Надзею Саўчанку вылучылі кандыдатам на прэзідэнта ад яе партыі
2019.01.26 18:22

СК belsat.eu паводле dw.com

Стужка навінаў