Надзея Скардзіна ў Instagram: «Ненавіджу вас, АМАП!»


Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна эмацыйна адрэагавала на жорсткае затрыманне брата Дар’і Домрачавай, Мікіты.

«Ненавіджу вас, АМАП! Вы слабавікі, а не сілавікі! І з кожным пабітым вы робіцеся слабымі, ператвараецеся ў нелюдзяў! Дакладней, вы ўжо ператварыліся ў іх», – напісала Скардзіна ў сторыз Instagram.

Instagram Надзеі Скардзіны
Instagram Надзеі Скардзіны

Мікіту Домрачава вельмі жорстка затрымалі 11 кастрычніка ў Менску ў раёне вуліцы Зыбіцкай. Ён ехаў на веласіпедзе, ніякай сімволікі пры сабе не меў. З РУУС яго на хуткай даставілі ў больніцу, раніцай ён паехаў дамоў, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Сястра Мікіты Домрачава – Дарʼя Домрачава – Герой Беларусі, пакуль ніяк не каментавала затрыманне брата.

Фота
Мікіта Домрачаў падзяліўся фотаздымкамі пасля брутальнага затрымання міліцыянтамі
2020.10.12 14:34

AA belsat.eu

Стужка навінаў