Надзея Саўчанка спыніла сухую галадоўку


На фота: плакат з надпісам «жыві», які вывесілі на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў Маскве

Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміў яе адвакат Мікалай Полазаў.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле абаронцы, Саўчанка прыняла такое рашэнне па «просьбе Пятра Парашэнкі і ўсіх, хто яе падтрымаў». Другі адвакат Саўчанкі Марк Фейгін апублікаваў ліст прэзідэнта Украіны да Саўчанкі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Нагадаем, што ўвечары 9 сакавіка Пётр Парашэнка прапанаваў Маскве абмяняць украінскую лётчыцу.

Чытайце таксама >>> Парашэнка прапануе расейцам абмяняць Саўчанку

З 3 сакавіка Надзея Саўчанка абʼявіла сухое галадаванне ў адказ на пастанову суддзі перанесці паседжанне і адмову звярнуцца з апошнім словам. Вердыкт у справе ўкраінскай вайскоўкі вынесуць 21-22 сакавіка. Лётчыцу абвінавачваюць у датычнасці да забойства расейскіх журналістаў. Адвакаты Саўчанкі называюць ейную справу «палітычна матываванаю». Саўчанцы пагражае да 23 гадоў турмы.

«Суд мае тыдзень на вынясенне пастанаўлення. Хочаце паказаць сваю сілу – паказвайце, але памятайце, што мы гуляем на маё жыццё. Стаўка высокая, але мне няма чаго губляць», – заявіла Надзея Саўчанка падчас апошняга судовага паседжання.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў