Надзея Саўчанка пачала галадаць


Пра галадоўку ў сваім «Twitter» напісаў адвакат асуджанай у Расеі ўкраінкі.

5 красавіка набыў моц прысуд, абвешчаны Данецкім гарадскім судом дэпутату Вярхоўнай Рады ды ўкраінскай лётчыцы.

Раней Надзея Саўчанка канчаткова адмовілася ад абскарджвання выраку.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што галадоўка не паўплывае на рашэнне прэзідэнта пра магчымы абмен лётчыцы на расейскіх выведнікаў, якога дамагаўся Пятро Парашэнка.

22 сакавіка Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці яе вінаватай у забойстве двух расейскіх журналістаў і прысудзіў да 22 гадоў калоніі.

Саўчанку выкралі тэрарысты на тэрыторыі «ЛНР», а затым вывезлі ў Расею. Пад вартай яна знаходзіцца ад ліпеня 2014 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў