Надзея Саўчанка напісала Святлане Алексіевіч


Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую незаконна ўтрымліваюць у Расеі, напісала да нобэлеўскай лаўрэаткі. Фота зʼявілася ў «Facebookʼу» адваката палоннай Марка Фейгіна.

Надежда Савченко написала писательнице Светлане Алексиевич.

Posted by Марк Фейгин on Tuesday, December 15, 2015

 

Жанчыны ўжо не першы раз абменьваюцца лістамі. На пачатку снежня Святлана Алексіевіч перадавала палоннай лётчыцы сваю кнігу і ліст, назваўшы яе ўкраінскай Жаннай дʼАрк. А ў лістападзе Надзея Саўчанка даслала беларускай пісьменніцы сваю кнігу «Моцнае імя Надзея».

Саўчанку абвінавачваюць у забойстве расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні мяжы. Паводле самой Саўчанкі і яе адвакатаў, яе выкралі і сілаю перавезлі ў Расею. Ёй пагражае да 25 гадоў зняволення.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў