Надзея Саўчанка: дыктатура не можа быць нейтральнай. Эксклюзіўнае інтэрв'ю


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/691U2XtL_SQ”][vc_column_text]Дэпутатка Вярхоўнай Рады распавяла «Белсату», чаго чакае ад саміту НАТО, што збіраецца рабіць для беларускіх добраахвотнікаў ды чаму Менск вычарпаў сябе як перамоўная пляцоўка.

Ганна Любакова: Вітаю вас на волі.

Надзея Саўчанка: Дзякуй.

Вы прыехалі ў Польшчу на саміт НАТО ў складзе ўкраінскай дэлегацыі. Чаго вашая краіна чакае ад яго?

Украіна чакае ад саміту НАТО ўзаемадзеяння ў працы, скіраванай на падтрыманне міру ў цывілізаваным грамадстве ў 21 стагоддзі, ды паўстрыманні агрэсара, які напаў на Украіну. Вось у такім кантэксце мы будзем працаваць, і спадзяемся на разуменне і падтрыманне.

Што вайсковы звяз можа або павінен зрабіць у сувязі з вайной на Данбасе?

Канешне, перш за ўсё – усвядоміць усю сур’ёзнасць праблемы: гэта немагчыма будзе зрабіць без міжнароднай супольнасці. Сітуацыю трэба даводзіць да лагічнага завяршэння і міру, да вяртання тэрытарыяльнай цэласнасці і дзяржаўнай мяжы Украіны. Мяркую, для гэтага існуюць палітычныя, эканамічныя, а таксама вайсковыя механізмы – калі будзе трэба, іх можна падключаць.

Вы заявілі нядаўна, што плануеце перамовы з сепаратыстамі. Пра што вы збіраецеся дамаўляцца?

Я ад сваіх словаў не адмаўляюся. Я казала, што я – чалавек, і я гатовая размаўляць з іншымі людзьмі – украінцамі, якія аказаліся па той бок штучнай мяжы, якую паставіла Расейская Федэрацыя. Я лічу, што нашыя перамовы павінныя весці толькі да міру і да разумення нашай агульнай палітычнай будучыні, той будучыні, пра якую гаварыў Майдан, а не палітыкі.

Я размаўляла з людзьмі на Усходзе – яны ў прынцыпе за тыя ж самыя каштоўнасці.

Нас пасварылі штучна. У нас ёсць перспектыва будучыні, ёсць разуменне адзінай будучыні для Украіны.

На Данбасе па ўкраінскім баку ваюе шмат беларусаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Украіна да сёння не прыняла закон, які б дазваляў надаць гэтым людзям грамадзянства паводле спрошчанай працэдуры. Ці будзеце вы змагацца за гэты закон?

Гэта вялікі недагляд. Я толькі нядаўна стала парламентарыем, і я бачу, што ў нас вельмі доўга выконваецца праца, якая павінная выконвацца. Мы не навучыліся ставіць прыярытэты.

Я буду настойваць, каб Вярхоўная Рада мела менш канікулаў, ды працягнула працу хаця б на тыдзень або два, каб вырашыць усе пытанні і прыняць усе законы, звязаныя з АТА. І я буду настойваць, каб у законе была прапісаная спрошчаная сістэма надавання грамадзянства. Спадзяюся, мае калегі мяне падтрымаюць у гэтым.

Лукашэнка прапанаваў Менск як пляцоўку для перамоваў, і пастаянна падкрэслівае сваю нейтральнасць. Ці вы яму верыце?

На жаль, дыктатура не можа быць нейтральнай. Так ужо склалася гістарычна, што Беларусь моцна прывязаная да Расеі. І там, і там – дыктатар. Яны, канешне, могуць дамовіцца паміж сабой, але ці будзе гэта нейтральна – наўрад ці. Добра, што менская пляцоўка паўстала: яна дала магчымасць спыніць агонь і разліванне вялікай крыві. Але яна сябе вычарпала, на жаль, – цяпер трэба шукаць іншыя, больш эфектыўныя метады.

Размаўляла Ганна Любакова

Стужка навінаў