Надзея Ермакова ўзначаліла «Белгазпрамбанк»


Савет дырэктараў «Белгазпрамбанку» зацвердзіў старшынёй праўлення былую кіраўніцу Нацбанку Надзею Ермакову.

Рашэнне савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк» ад 15 студзеня таксама ўносіць змены ў штатныя пасады чальцоў праўлення і ўводзіць у штат банку пасаду першага намесніка старшыні праўлення.

На пасаду першага намесніка старшыні праўлення прызначаная Ірына Патапава.

На пасадзе намеснікаў старшыні праўлення – Ірына Антонава, Канстанцін Кір’янаў, Уладзімір Караткевіч.

Ермакова з 15 чэрвеня да 10 снежня 2020 года ўзначальвала часовую адміністрацыю для кіравання «Белгазпрамбанкам», уведзеную пасля таго, як спецслужбы арыштавалі Віктара Бабарыку і распачалі «справу «Белгазпрамбанку».

Hавiны
Былы кіраўнік Нацбанку пра Надзею Ермакову: Паслухмяная, гатовая выконваць любыя загады
2020.06.16 19:56

11 чэрвеня 2020 года ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку» прайшлі ператрусы. Былі затрыманыя некалькі топ-менеджараў банку, якіх падазравалі ў легалізацыі сродкаў, здабытых злачынным шляхам, і ўхіленне ад выплаты падаткаў. Прычынаю падзеяў стала тое, што былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, які кіраваў установаю 20 гадоў, да траўня 2020 года, заявіў, што ідзе на прэзідэнцтва. Расейскія акцыянеры «Белгазпрамбанку» – «Газпромбанк» і «Газпром» – абвінавацілі Нацбанк Беларусі ў «незаконных дзеяннях па прызначэнні в. а. старшыні праўлення і в. а. намесніка старшыні праўлення» «Белгазпрамбанку».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў