Надвор'е зноў сапсавалася – абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Непагадзь вярнулася, паведамляе гідраметцэнтр краіны.

26 ліпеня па ўсёй краіне будзе хмарна. Чакаюцца навальніцы і кароткачасовыя дажджы, месцамі – моцныя ліўні. Днём на ўсходзе рэспублікі ў асобных раёнах чакаецца град. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-заходні ад 4 да 9 м/с.

У некаторых раёнах, пры навальніцах, чакаецца шквалістае ўзмацненне парывамі да20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 14 да 20 градусаў цяпла, а днём слупок тэрмометра ўздымецца да 21 градуса на захадзе краіны, і да плюс 31 – на ўсходзе.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надворʼя ўяўляюць рэальную небяспеку. МНС пры моцным дажджы не рэкамендуе спускацца ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні.

Грамадзянам раяць схавацца ў будынках, размешчаных вышэй магчымага ўзроўню падтаплення. Кіроўцам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак.

Стужка навінаў