Надвор’е ў пачатку тыдня: дажджы і навальніцы


Раніцай 20 жніўня па Беларусі прагназуюць туман, а месцамі – навальніцы і спякотнае надвор’е.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобным раёнах пройдуць кароткатэрміновыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман.

Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература 20 жніўня дасягне 24-30 градусаў. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары