Надвор’е ў Беларусі працягвае біць рэкорды


13 лістапада ў Беларусі былі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды. Пра гэта сведчаць звесткі pogoda.by.

Гэтак, у Пінску паветра прагрэлася да 16,5 градуса, што на 1 градус больш за максімум, зафіксаваны ў 1996 годзе ў Берасці. У самым Пінску папярэдні рэкорд дня складаў 14,6 градуса, ён быў усталяваны ў 2010 годзе.

Hавiны
У Беларусі пакуль будзе цёпла: месцамі да 17 градусаў
2019.11.11 12:28

У Менску пабіты рэкорд дня 1969 года. Тут было 13,2 градуса супраць 11,1. Сярод абласных цэнтраў новы экстрэмум адзначылі ў Магілёве – 11,3 (у 1977 годзе было 10,2).

Агулам максімумы абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Меншчыны, на большасці – Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцяў, а таксама амаль на палове станцыяў Гомельшчыны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў